Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці другой сесіі пятага склікання.
"Вопыт саюзнага будаўніцтва паўнацэнна выкарыстоўваецца ў еўразійскім інтэграцыйным працэсе", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка, і нагадаў, што не так даўно ў Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. У тым ліку ў ім прынялі ўдзел расійскія парламентарыі, якія затым правялі разам з беларускімі калегамі 44-ю сесію Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
На думку, Уладзіміра Андрэйчанкі, сесія стала значнай палітычнай падзеяй.
Ён дадаў, што ў ходзе другой сесіі Палаты прадстаўнікоў пятага склікання беларускі бок быў традыцыйна актыўным і на пляцоўках міжпарламенцкіх арганізацый краін СНД, АДКБ і ЕўрАзЭС.
28 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/59/21918
Текущая дата: 17.11.2024