Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія распрацоўваюць праект будаўніцтва высокахуткастнай чыгуначнай магістралі (ВСМ) Масква — Мінск



Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РЧ Алег Тоні.

«Расійская частка трасы ўнесена ў схему тэрытарыяльнага планавання, цяпер мы вядзём работу з нашымі беларускімі калегамі па вызначэнні парадку далейшых сумесных дзеянняў па распрацоўцы гэтага праекта», — расказаў Алег Тоні.

У жніўні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў аб планах прапрацаваць пытанне будаўніцтва ВСМ з урадам Беларусі. Ён адзначаў, што мінскі напрамак быў бы вельмі запатрабаваны грамадзянамі Расіі і Беларусі.

Звязда, 11 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/6/71759
Текущая дата: 17.11.2024