Белорусский портал в Казахстане

Мультыбрэндавы канцэпт-стор "Да дому" з беларускай прадукцыяй адкрыецца 22 снежня ў Екацярынбургу



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Пакупнікам прадставяць тавары для дызайну інтэр`ера, дамашняе адзенне, посуд, пасцельную бялізну. Усяго - больш за 550 пазіцый", - сказалі ў прэс-службе.

Паводле даных дыпмісіі, уся прадукцыя канцэпт-стора будзе ўнікальнай - асартымент быў створаны спецыяльна для праекта. "Аналагаў не знайсці нават у фірменных магазінах прадпрыемстваў "Беллегпрам". Да адкрыцця канцэпт-стора беларускія брэнды "Рэчыцкі тэкстыль", "Беларускі лён", а таксама "Добрушскі фарфор" абнавілі дызайн сваёй прадукцыі, дабавіўшы яркіх колераў і незвычайнай расфарбоўкі. Асобна хочацца адзначыць, што кожны наведвальнік магазіна зможа акунуцца ў вытокі беларускай культуры і разам з тым стварыць дома атмасферу ўтульнасці дзякуючы стыльнай калекцыі тавараў", - падкрэслілі ў прэс-службе.

"У планах у канцэрна "Беллегпрам" - адкрыццё магазінаў "Да дому" і ў іншых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі", - дадалі ў пасольстве.

Сярод запрошаных гасцей на адкрыццё канцэпт-стора ў Екацярынбургу - старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, міністр аграпрамысловага комплексу і спажывецкага рынку Свярдлоўскай вобласці Гана Кузняцова, міністр міжнародных і знешнеэканамічных сувязей Свярдлоўскай вобласці Вячаслаў Ярын і іншыя.

20 снежня 2023, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/6/71857
Текущая дата: 17.11.2024