Расійскія кампаніі разглядаюцца ў якасці патэнцыяльных партнёраў будаўніцтва новага азотнага комплексу.
Паводле інфармацыі БелаПАН, цікавасць да супрацоўніцтва з ААТ "Гродна Азот" у частцы прамога інвеставання праяўляюць расійскія "Еўрахім", "Газпром Інвестпраект" і "Акрон".
Паводле наяўных звестак, на ўзроўні рабочых груп разглядаецца магчымасць будаўніцтва азотнага комплексу сіламі ААТ "Газпром Інвестпраект" з наступнай перадачай яго ў арэнду ААТ "Гродна Азот".
Як паведамлялася раней, інвестпраект з удзелам "Гродна Азоту" ўваходзіць у лік пяці інтэграцыйных праектаў, рэалізацыя якіх зараз абмяркоўваецца паміж Беларуссю і Расіяй.
Трэба адзначыць, што восенню 2012 года прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў Індыі ўзяць удзел у прыватызацыі і пашырэнні магутнасцяў "Гродна Азоту". "Тут можна, выкарыстоўваючы азотныя, калійныя і фосфарныя ўгнаенні, рабіць кампаненты для вашага рынку", — падкрэсліваў Мясніковіч, удзельнічаючы ў лістападзе 2012 года ў працы беларуска-індыйскага бізнес-форуму, які праходзіў у Нью-Дэлі.
Аляксандр Лукашэнка ў студзені 2013 года таксама заяўляў пра магчымы ўдзел Індыі ў будаўніцтве новага комплексу на базе "Гродна Азоту". "Я бачу як варыянт будаўніцтва новага прадпрыемства на трох: расіяне, індусы і мы", — адзначаў кіраўнік дзяржавы.
Між тым пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці заявіў 13 жніўня гэтага года, што індыйскі бок больш не праяўляе цікавасці да інвестпраекта на базе "Гродна Азоту".
Як адзначыў дыпламат, у студзені 2013 года Беларусь наведала высокапастаўленая дэлегацыя з Індыі, якая абмяркоўвала ў тым ліку пытанні, што тычацца "Гродна Азоту". Праз некаторы час, паведаміў пасол Індыі, стала вядома, што інвестыцыйны праект на базе "Гродна Азоту" Беларусь наважана рэалізаваць з удзелам расійскага капіталу.
"Пазней нам стала вядома, што беларускі бок мае намер ажыццяўляць гэты праект з удзелам расійскіх кампаній. На гэтым цікавасць індыйскага боку да гэтага праекта завяршылася", — канстатаваў Манодж Кумар Бхарці.
ААТ "Гродна Азот" ўваходзіць у склад найбольш буйных хімічных прадпрыемстваў Беларусі, якія ўтвараюць аснову нафтахімічнага комплексу краіны. Прадпрыемства створана ў 1963 годзе, у 2002 годзе пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства, акцыі таварыства належаць дзяржаве.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/60/22939
Текущая дата: 24.12.2024