Белорусский портал в Казахстане

БелАЭС з`яўляецца больш дасканалым аналагам лепшых праектаў "Расатама"



Аб гэтым паведаміў начальнік бюро тэхналагічных схем ААТ "Атамэнергапраект" (Санкт-Пецярбург) Канстанцін Ільінскі ў час V Міжнароднай выстаўкі і канферэнцыі "Атамэкспа-Беларусь-2013", што праходзіць у Мінску.

Беларуская атамная станцыя з`яўляецца больш дасканалым аналагам лепшых праектаў "Расатама", пачынаючы з Цяньваньскай АЭС у Кітаі.

Паводле слоў Канстанціна Ільінскага, у праекце Беларускай АЭС улічаны вопыт праектавання, будаўніцтва, правядзення пусканаладачных работ і эксплуатацыі Цяньваньскай АЭС, якая ўжо паспяхова працуе ў Кітаі. Акрамя таго, у беларускім праекце ўлічаны вопыт Ленінградскай АЭС-2 і Балтыйскай АЭС, якія знаходзяцца на розных этапах будаўніцтва.

Пры праектаванні Беларускай АЭС улічаны і ўсе здарэнні, якія калі-небудзь адбываліся на АЭС у свеце. Нават скажу больш: у гэтай станцыі будуць рэалізаваны праекты, тэхналагічныя і апаратныя рашэнні, якія не могуць і блізка дапусціць тых праблем, што ўзніклі, скажам, на "Фукусіме-1". Закладзена каласальная надзейнасць. БелАЭС - праект з небывалым узроўнем надзейнасці", - падкрэсліў Канстанцін Ільінскі.

Эксперт таксама растлумачыў, што высокі ўзровень рэферэнтнасці праекта БелАЭС азначае перш за ўсё яго ўзаемазвязанасць з аналагічнымі праектамі АЭС, якія рэалізуюцца прадпрыемствамі "Растатома". "Рэферэнтнасць праекта Беларускай АЭС забяспечана наяўнасцю канцэпту "АЭС-2006", у аснове якога чатырохканальная сістэма бяспекі з актыўнымі і пасіўнымі элементамі. Асноўныя рашэнні па праекту "АЭС-2006" у цэлым рэферэнтныя, гэта значыць рашэнні, накіраваныя на бяспеку станцыі і выпрацоўку электраэнергіі, безумоўна выконваюцца", - адзначыў Канстанцін Ільінскі.

Рэферэнтнасць азначае і практычны вопыт праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі станцый на аснове гэтага канцэпту, дадаў ён. Аднак рэферэнтнасць не прадугледжвае, што павінна быць выкарыстана на 100 працэнтаў абсталяванне, ідэнтычнае абсталяванню ўсіх станцый, пабудаваных па гэтаму канцэпту, асабліва ў некрытычнай частцы.

"У плане выкарыстання канкрэтных вырабаў і пастаўшчыкоў кожная новая АЭС нечым адрозніваецца ад папярэдняга аналага. Мы стараемся задзейнічаць і некаторых мясцовых пастаўшчыкоў. Але пры гэтым няўхільна захоўваюцца ўсе параметры, асабліва параметры абсталявання, непасрэдна звязанага з выпрацоўкай атамнай энергіі. Прафесіяналы ведаюць, што ёсць тэхнічны праект, архітэктурны праект, ёсць праект абсталявання. І толькі дылетанты могуць ставіць пад сумненне рэферэнтнасць праекта БелАЭС з-за таго, што на этапе адбору, пастаўкі і мантажу абсталявання выкарыстоўваюцца іншыя вузлы і дэталі, чым на аналагічных станцыях", - растлумачыў эксперт.

Важна таксама ўлічваць, што рэферэнтнасць - гэта, калі казаць проста, не столькі жалезкі, колькі людзі, іх прафесіяналізм, іх вопыт, правільнасць распрацаваных імі і рэалізаваных ідэй, што пацвярджаецца міжнароднымі экспертамі самага высокага ўзроўню", - расказаў Канстанцін Ільінскі.

Такога ўзроўню рэферэнтнасці, як у Беларускага праекта АЭС ад "Расатома", няма ні ў аднаго праекта нашых канкурэнтаў на сусветнай арэне. Незразумелае прафесіяналам палітычнае рашэнне ўрадаў многіх заходніх краін прыпыніць рэалізацыю атамных праграм стала дрэннай паслугай для нашых канкурэнтаў. Яны даўно нічога падобнага праекту БелАЭС не будуюць і не праектуюць, усё застаецца на ўзроўні тэарэтычных ідэй. Сёння па колькасці практычна рэалізуемых праектаў АЭС, па іх надзейнасці і адпаведнасці ўсім патрабаванням бяспекі "Расатам" - нумар адзін у свеце. Гэта агульнапрызнаны факт. І гэта вельмі моцны аргумент на карысць беларускага праекта", - падкрэсліў эксперт.

3 красавіка 2013, Мінск
Анатоль Шырвель - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/61/20335
Текущая дата: 17.11.2024