Белорусский портал в Казахстане

Саюзная дзяржава адмовілася ад бюджэтнай падтрымкі канкрэтных вытворчасцей



Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай надыходзячаму Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Паводле слоў Рыгора Рапоты, бюджэтная падтрымка вытворчасцей - гэта прамыя бюджэтныя субсідыі, што супярэчыць нормам і правілам СГА. Ён падкрэсліў, што рэалізуемыя цяпер у рамках Саюзнай дзяржавы сумесныя праграмы накіраваны на стварэнне інфраструктурных аб`ектаў, а таксама падтрымку навукова-даследчых работ. "Саюзныя праграмы зараз выконваюць важную ролю ў стварэнні адзінай навукова-тэхнічнай прасторы", - сказаў дзяржсакратар.

Ён паведаміў, что за час існавання Саюзнай дзяржавы ўжо рэалізаваны 53 сумесныя праграмы. Цяпер рэалізуецца 11 праграм, выкананне трох новых праграм плануецца яшчэ пачаць у гэтым годзе.

1 красавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/62/20267
Текущая дата: 23.12.2024