Белорусский портал в Казахстане

Расія выканае ўсе дамоўленасці аб пастаўках у Беларусь зенітных ракетных комплексаў "Тор"



Аб гэтым заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 19-га снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Гэтае пытанне вырашана. Усе дамоўленасці гэтага года выконваюцца", — сказаў расійскі дыпламат.

Ён таксама адзначыў, што пытанне аб пастаўках комплексаў "Тор" абмяркоўвалася 18 снежня ў Мінску на сустрэчы міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна і дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі Аляксандра Фаміна.

Са слоў расійскага дыпламата вынікае, што другая батарэя комплексаў "Тор", што закупляецца Беларуссю для пастаноўкі на ўзбраенне ў 120-ю зенітную ракетную брыгаду ў Баранавічах, павінна быць пастаўленая да канца 2012 года. Аб такіх тэрмінах на працягу гэтага года гаварылі і беларускія ваенныя, і дырэктар ФСВТС РФ Фамін.

Трэцяя батарэя павінна быць пастаўленая ў 2013 годзе.

Першую батарэю з чатырох баявых машын і іншых тэхнічных сродкаў Беларусь атрымала ў снежні 2011 года. Яна ўжо знаходзіцца на ўзбраенні 120-й зрбр.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 19 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/63/18484
Текущая дата: 17.11.2024