Расія і Беларусь павінны актывізаваць эканамічнае супрацоўніцтва і давесці тавараабарот да 50 мільярдаў долараў, заявіў Уладзімір Пуцін, адкрываючы 15 сакавіка пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Стрэльні (пад Санкт-Пецярбургам).
Прэзідэнт РФ адзначыў, што ў мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі дасягнуў рэкорднага ўзроўню — 43,8 млрд. долараў. "Пры захаванні цяперашняй пазітыўнай дынамікі нам па сілах дасягнуць тавараабароту да 50 мільярдаў долараў", — цытуе Пуціна РІА Новости.
Паводле слоў кіраўніка РФ, росту ўзаемных інвестыцый закліканы спрыяць Расійска-беларускі дзелавы савет. "Ён мог бы быць больш актыўным, вядома, выбудоўваць дыялог паміж зацікаўленымі кампаніямі і прадпрыемствамі дзвюх краін. Мы вельмі разлічваем на яго актыўную пазіцыю", — сказаў прэзідэнт РФ.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такіх аб`ёмаў тавараабуроту, якія ёсць цяпер, было б немагчыма дасягнуць без інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Паводле яго слоў, курс на паглыбленне інтэграцыі нязменны. "Гэта ўсвядомлены выбар, якому няма альтэрнатывы ва ўмовах глабальнай эканомікі", — сказаў Лукашэнка і заклікаў прысутных вызначыць дакладныя прыярытэты далейшай эвалюцыі Саюзнай дзяржавы.
Пуцін таксама паведаміў, што сёлета Расія і Беларусь рэалізуюць сумесныя праекты ў сферы высокіх тэхналогій, тэлекамунікацый, аэракасмічнай прамысловасці і іншых сферах на суму каля двух мільярдаў рублёў.
Паводле слоў расійскага прэзідэнта, удзельнікам ВДС неабходна зацвердзіць параметры бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2013 год. "Яны захаваныя на высокім узроўні — амаль 5 мільярдаў расійскіх рублёў", — сказаў Пуцін, адзначыўшы, што ўнёсак Расіі складае 65%, Беларусі — 35%.
Гэтыя сродкі, паведаміў расійскі лідар, будуць накіраваныя на фінансаванне 38 сумесных праграм у сферы высокіх тэхналогій, тэлекамунікацый, аэракасмічнай прамысловасці, фармацэўтыкі. "На гэта пойдзе больш як 40% бюджэтных расходаў", — канкрэтызаваў Пуцін.
Яшчэ амаль 20% асігнаванняў накіроўваецца на мерапрыемствы ў галіне адукацыі, культуры, аховы здароўя, спорту. "Будуць прафінансаваны значныя сацыяльныя праграмы — санаторна-курортнае лячэнне ветэранаў і інвалідаў Вялікай айчыннай вайны, дзяцей з раёнаў Беларусі і Расіі, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", — удакладніў прэзідэнт РФ.
Пуцін таксама паведаміў, што на двухбаковай сустрэчы з Лукашэнкам, якая папярэднічала пасяджэнню ВДС, бакі "пацвердзілі важнасць паслядоўнай рэалізацыі пэўных планаў па стварэнні да 1 студзеня 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза".
"Сёння ў вузкім складзе з удзелам кіраўнікоў урадаў дзвюх дзяржаў абмяркоўвалі гэта пытанне досыць глыбока", — падкрэсліў расійскі прэзідэнт.
БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-/63/19918
Текущая дата: 23.12.2024