Белорусский портал в Казахстане

Вайскоўцы Беларусі і Расіі абмеркавалі падрыхтоўку да сумесных вучэнняў



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Адбылася тэлефонная размова паміж начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёрам Аляксандрам Вальфовічам і начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерыем Герасімавым. 

Бакі абмеркавалі бягучы стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, у тым ліку падрыхтоўку да сумеснага беларуска-расійска-сербскага вучэння "Славянскае братэрства-2020", якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі, і стратэгічнага камандна-штабнога вучэння "Каўказ-2020" (пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі).

2 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/1/55884
Текущая дата: 19.05.2024