Кіраўнікі дзяржаў сустрэліся на Валааме. Напярэдадні яны доўга размаўлялі сам-насам у нефармальнай абстаноўцы, але абмяркоўвалі ў тым ліку самыя сур’ёзныя пытанні.
27 ліпеня зносіны працягнуліся. У цэнтры ўвагі – міжнародны і рэгіянальны парадак дня, беларуска-расійскае супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію 25 ліпеня. З аэрапорта Санкт-Пецярбурга ён адразу ж пераляцеў на верталёце на Валаам.
Прэзідэнты разам на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскага Валаамскага мужчынскага манастыра наведалі храм Смаленскай іконы Божай Маці. Затым зайшлі ў капліцу царскіх страстацерпцаў. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прадоўжылі размаўляць ў закрытым фармаце.
Звязда, 27 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/1/74801
Текущая дата: 17.11.2024