Падпісаны міжурадавыя пагадненні, якія вызначаюць умовы фармавання цаны на расійскі газ для Беларусі і нацэнкі ААТ "Белтрансгаз" на перыяд да 2025 года ўключна, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
У Маскве адбылася рабочая сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і міністра энергетыкі Расіі Мікалая Шульгінова. Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, у тым ліку ход рэалізацыі саюзных праграм па фармаванні аб`яднаных рынкаў электраэнергіі і прыроднага газу.
Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фармавання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспартоўцы па газаправодах, размешчаных на яе тэрыторыі, ад 25 лістапада 2011 года, а таксама пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" ад 25 лістапада 2011 года.
Падпісаныя дакументы канчаткова замацоўваюць дамоўленасці кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі, дасягнутыя 19 снежня 2022 года, аб захаванні да 31 снежня 2025 года ўмоў пастаўкі прыроднага газу з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь на ўзроўні 2022 года.
28 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
28 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/10/68583
Текущая дата: 17.11.2024