Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу абмеркаваў пытанні баявой падрыхтоўкі і зладжвання сумеснай саюзнай групоўкі.
У складзе адпаведнай групоўкі ёсць і расійскія ваеннаслужачыя, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. «Я вам удзячны, што пры ўсіх складанасцях вы тут трымаеце некалькі тысяч расійскіх ваеннаслужачых. Мы, наколькі гэта трэба, падключыліся да гэтага працэсу. І рыхтуем разам з вашымі афіцэрамі гэтых хлопцаў, баявое зладжванне праводзім», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Рыхтуем так, як належыць. Таму што расслабляцца нам тут не трэба. Вы бачыце, што палякі, літоўцы тут шавяліцца пачалі ў нашым напрамку. Таму гэта добрая такая падмога і апора для беларускай арміі, якая на заходнім флангу абараняе Саюзную дзяржаву», — дадаў Прэзідэнт.
Звязда, 10 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/10/69005
Текущая дата: 17.11.2024