Пагадненні на суму 4,6 млрд расійскіх рублёў заключаны паміж ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК", ТАА "Гандлёвы дом БМЗ" (Масква) і шэрагам расійскіх кампаній у рамках работы выстаўкі ІНАПРАМ, паведамілі на прадпрыемстве.
Напрыклад, АТ "Сталепрамысловая кампанія" з Екацярынбурга і БМЗ дамовіліся аб сумесным развіцці паставак металапрадукцыі ў Далёкаўсходнюю федэральную акругу. Для Расіі развіццё гэтага рэгіёна - у ліку прыярытэтаў, што прадугледжана і Нацыянальнай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Далёкага Усходу на бліжэйшыя 13 гадоў. У рэгіёне размешчаны 29 партоў, праз яго тэрыторыю праходзяць буйнейшыя чыгуначныя магістралі.
У рамках пагаднення плануецца пастаўка металапрадукцыі вытворчасці БМЗ на амаль 3 млрд расійскіх рублёў. Тэрмін - другое паўгоддзе 2023 года.
Як удакладнілі на прадпрыемстве, АТ "Сталепрамысловая кампанія" застаецца адным з асноўных спажыўцоў арматурнага пракату БМЗ. У яго структуры - 50 філіялаў і 19 сэрвісных металацэнтраў, якія знаходзяцца ва ўсіх рэгіёнах Расіі, сем з іх - на Далёкім Усходзе і Прымор`і.
Таксама заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з такімі арганізацыямі, як "Тэхналогія бурэння", "ГД Уральская металабаза" і "Уральскі металапрамысловы цэнтр". Дакументы прадугледжваюць пастаўку бясшвовых труб у другім паўгоддзі гэтага года. Арыенціровачная сума здзелак - прыкладна 1,6 млрд расійскіх рублёў.
12 ліпеня 2023, Гомель
БЕЛТА
12 ліпеня 2023, Гомель
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/10/70084
Текущая дата: 23.12.2024