Такое меркаванне 21-га верасня выказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай у «Зубраняці», дзе праходзіць Дзень Саюзнай дзяржавы для кадэтаў.
«Не так даўно, калі ў нас была агульная дзяржава ў выглядзе Савецкага Саюза, такіх пляцовак было ў дзясяткі разоў больш. Цяпер нам не трэба аб’ядноўвацца, мы можам ствараць інтэграцыйную структуру значна лепш. Сёння моладзі, дзецям, кадэтам у тым ліку, трэба больш пляцовак, дзе яны будуць абменьвацца інтарэсамі, гісторыяй, будаваць узаемасувязі, якія ў далейшым будуць працаваць дзякуючы таму, што ў нас агульная культура, традыцыі, агульныя каштоўнасныя ўстаноўкі. Выхаваўчая работа ў рамках краіны — гэта адно, але калі яна выходзіць на ўзровень інтэграцыйных утварэнняў, то набывае значна большую вагу», — сказаў намеснік міністра адукацыі.
Аляксандр Каблубай падкрэсліў, што вучоба і выхаванне з’яўляюцца складнікамі адукацыі. «Кадэцкая змена ў „Зубраняці“ — гэта прыклад выхаваўчага мерапрыемства. Яна праходзіць ужо 15-ы раз, каля 7 тыс. кадэтаў Саюзнай дзяржавы — Расіі і Беларусі — на парытэтных асновах прайшлі гэту змену. Мы робім асаблівы акцэнт на мерапрыемствы, якія рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы, калі наша моладзь Расіі і Беларусі збіраецца на розных пляцоўках, удзельнічае ў розных праектах. Яны вывучаюць сумесную гісторыю, удзельнічаюць у рэканструкцыях гістарычных падзей, такіх, напрыклад, як Вялікая Айчынная вайна, наведваюць вайсковыя часці, выязджаюць на экскурсіі, збліжаюцца», — адзначыў ён.
У кадэцкай змене прымаюць удзел 42 дэлегацыі вучняў з 20 рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі і Мінска.
Звязда, 21 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/12/66553
Текущая дата: 17.11.2024