15 снежня Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Інстытутам расійскай гісторыі РАН і Фондам «Гістарычная памяць» праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Савецкі досвед: погляд з XXI стагоддзя (да 100-годдзя ўтварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік)».
У канферэнцыі, якая пройдзе ў змешаным фармаце (прагучаць вочныя і дыстанцыйныя даклады), будуць удзельнічаць вядучыя навукоўцы, палітычныя і грамадскія дзеячы Беларусі і Расіі. У праграме канферэнцыі — больш за 60 дакладаў па ўсіх напрамках развіцця гістарычнай навукі ў савецкі час: «Савецкі Саюз: утварэнне і эвалюцыя саюзнай дзяржавы», «Палітычная і дзяржаўная эліта СССР: гісторыя і лёсы», «Сусветная сістэма сацыялізму: альтэрнатыўная глабалізацыя», «Крушэнне СССР: перадумовы, наступствы і ўрокі», «Савецкі Саюз як аб’ект гістарычнай памяці» і іншыя.
Важнымі задачамі прадстаўнічага міжнароднага форуму з’яўляюцца азнаямленне з навуковымі распрацоўкамі і практычнымі дасягненнямі вучоных-гуманітарыяў па праблемах гісторыі СССР і саюзных рэспублік, умацаванне сувязі навукі з установамі адукацыі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 14 снежня 2022
Звязда, 14 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/12/67465
Текущая дата: 17.11.2024