Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія аб’яднаюць намаганні ў расследаванні фактаў генацыду савецкага народа ў гады ВАВ



Пра гэта паведамляе міжнародна-прававое упраўленне Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Генеральные пракуратуры Беларусі і Расіі стварылі сумесную працоўную групу па ўстанаўленню абставінаў генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед звярнуўся да генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Ігара Краснова з ініцыятывай аб стварэнні сумеснай рабочай групы па ўстанаўленні абставінаў генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння было падпісана распараджэнне генеральных пракуратур Беларусі і Расіі аб стварэнні такой групы. У яе склад уключаны найбольш дасведчаныя і кваліфікаваныя пракурорскія работнікі абодвух дзяржаў.

«Важнасць прававога і маральнага аспекту перажытай савецкім народам трагедыі, захаванне міжнароднай памяці аб ахвярах нацызму, недапушчальнасць спробаў адраджэння радыкальных нацыяналістычных ідэалогій у грамадстве з’яўляюцца сферамі асаблівай адчувальнасці для сучасных Беларусі і Расіі», — падкрэслілі ў ведамстве.

Высока ацэньваючы кансалідацыю сумесных намаганняў з Генеральнай пракуратурай Расійскай Федэрацыі пры расследаванні крымінальных спраў аб генацыдзе савецкага народа, бакі ў цяперашні час праводзяць маштабную працу з прыцягненнем прадстаўнікоў праваахоўных органаў, архіўных устаноў і навуковай супольнасці з мэтай атрымання доказаў і высвятлення абставінаў, неабходных для поўнага і ўсебаковага расследавання крымінальнай справы.

Звязда, 13 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/14/64546
Текущая дата: 17.11.2024