Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з губернатарам Хабараўскага краю.
Штомесячныя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў працягваюцца кантактамі з кіраўніком Хабараўскага краю Міхаілам Дзегцяровым. Мінск і Хабараўск раздзяляе больш за 9 тысяч кіламетраў, сем гадзін часу і розныя кліматычныя зоны. Знаходзіць шляхі для збліжэння да Аляксандра Лукашэнкі пасля 8-гадовага перапынку асабістых кантактаў з губернатарамі Хабараўскага краю прыехаў Міхаіл Дзегцяроў.
«Адлегласці сёння нічога не значаць. Хабараўскі край, ці Бранская, Смаленская вобласці... Адлегласці нічога не значаць, і сродкі сувязі ў нас нармальныя. Таму мы павінны гандляваць, а гандаль — аснова ўсякай эканомікі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго, кантакты нельга абмяжоўваць толькі гадлем, пастаўкамі тэхнікі, абсталявання, харчавання і прамысловай прадукцыі. «Гэта занадта проста. Неабходна пераходзіць да кааперацыі. І цяпер момант для таго, каб ствараць кааперацыйныя прадпрыемствы. Каб не толькі вы да нас прыязджалі і стваралі тут кааперацыі, але і мы гатовы працаваць у вас», — сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што беларуская эканоміка «празмерная» для нашай краіны — экспарт такі ж, як мы спажываем, таму імкнёмся развіваць пэўныя сферы ў іншых краінах, асабліва ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Кааперыравацца Аляксандр Лукашэнка прапануе ў вытворчасці грузавых аўто, дарожна-будаўнічай, лесанарыхтоўчай, камунальнай тэхнікі, пасажырскага транспарту.
«Гэта тое, што мы захавалі з Савецкага Саюза, і нам удалося сур’ёзна ў гэтых кірунках прасунуцца. Калі вас нашы тэхналогіі задавальняюць, мы гатовы ў гэтым кірунку працаваць. Перашкод для гэтага няма. Мы з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што сёння момант для выбудоўвання цесных кааперацыйных сувязяў», — дадаў Прэзідэнт.
Рассказаў ён і пра наспрацоўкі ў ваенна-прамысловым комплексе. Адзначыў Прэзідэнт, што беларусы значна прасунуліся ў плане аўтаматызаваных сістэм кіравання, оптыкі і электронікі.
«У вас магутны абаронны комплекс. Тым не менш, прадукцыю двайнога прызначэння ствараем мы. Калі ў вас будзе інтарэс, паглядзіце. Мы гатовы працаваць у гэтым кірунку з вамі», — акцэнтаваў Прэзідэнт.
Кіраўнік краіны заявіў, што ўспрымаць Беларусь выключана як пастаўшчыка прадукцыі АПК недарэчна. «Не гэта галоўнае, але нешта мы навучыліся ў сельскай гаспадарцы рабіць і не саступаем па сучасных тэхналогіях у агракомплексе ніводнай вядучай краіне свету. І сённяшняя сітуацыя паказала і падцвердзіла, што мы канкурэнтаздольныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка і прапанаваў сур’ёзную сумесную працу ў АПК. Тым больш такі вопыт з Далёкім Усходам Расіі ўжо ёсць. У Амурскай вобласці, на Сахаліне беларусы будавалі малочна-таварныя комплексы, забяспечвалі іх жывёлай. Прэзідэнт заўважыў: усё залежыць ад спецыялістаў, а іх беларусы гатовы падрыхтаваць.
«Ад паставак прадуктаў харчавання да падрыхтоўкі кадраў і стварэння на Далёкім Усходзе, у Хабараўскім краі маякоў у малочна-таварным комплексе, птушкагадоўлі мы можам падзяліцца вопытам. Мы гатовы ў гэтым плане дзейнічаць», — дадаў Прэзідэнт.
Прапанаваў Аляксандр Лукашэнка хабараўчанам беларускае абсталяванне для захавання прадукцыі, будаўнічы патэнцыял «пад ключ» у сацыяльнай сферы, жыллёвым і маставым будаўніцтве.
«У нас дастаткова спецыялістаў у гэтым плане. Ад пачатку да канца мы гатовы вельмі якасна працаваць. І па цэнах мы з любым замежным прадпрыемствам гатовы канкурыраваць, і па якасці», — сказаў кіраўнік краіны.
Беларускія спецыялісты таксама гатовы пастаўляць абсталяванне па водаачыстцы, водаадвядзенні, каналізацыі і ўвесь комплекс аўтатэхнікі, дадаў ён.
«Я гэта вам гавару для таго, каб у Расіі ніхто не перажываў наконт санкцый. Мы самі зможам справіцца з любымі праблемамі, каб забяспечыць нармальнае жыццё людзей на прасторах нашай Айчыны. Проста неабходна крыху часу, каб пашырыць вытворчасць і развіваць кааперацыю, пра якую я казаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт расказаў госцю пра сваю «ідэалогію» з сярэдзіны 1990-ых пасля распаду Савецкага Саюза.
«Нягледзячы на вялікую адлегласць паміж Беларуссю і Хабараўскім краем, я лічу, што наша агульная Айчына — ад Брэста да Уладзівастока. І нягледзячы на тое, што на гэтай агульнай прасторы з’явіліся незалежныя і суверэнныя дзяржвы, мы, як разумныя людзі, павінны адысці ад рознага чыну забабонаў і арганізаваць нармальнае ўзаемадзеянне, каб было не горш, чым у Савецкім Саюзе. Пры гэтым не напружваючы нікога ў Расіі, Беларусі, Украіне, Казахстане і іншых рэспубліках, зрабіць так, каб наш досвед быў запатрабаваны і прыцягальны для іншых рэспублік», — падзяліўся кіраўнік краіны.
Прэзідэнт дадаў, што яго «ідэалогія» засноўваецца на думцы, што ўсходнеславянская цывілізіацыя — адна з апор сусветнай.
«Знічтожыць яе — гэта значыць знічтожыць як мінімум палову планеты. Мы павінны на гэтым стаяць і вытрымаць. Гэта асабліва актуальна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Знічтожыць яе — гэта значыць знічтожыць як мінімум палову планеты. Мы павінны на гэтым стаяць і вытрымаць. Гэта асабліва актуальна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Каментар у тэму
Міхаіл Дзегцяроў, губернатар Хабараўскага краю, распавёў, што ў Мінску ён упершыню, але адчувае сябе як дома. Верагодна і таму, што, па яго словах, беларусамі надаецца вялікая ўвага сумеснай гістарычнай памяці народаў.
«Гэта асабліва актуальна, калі Рэспубліка Беларусь і Расія адчуваюць на сабе беспрэцыдэнтны санкцыйны ціск з боку Захаду, вераломна ўводзяцца санкцыі, праводзіцца практычна экспрапрыяцыя ўласнасці нашых краін за мяжой. Гэта выбар Захада, а не наш. Таму мы ў сітуацыі, што склалася, хочам і гатовы выбудоўваць яшчэ больш цеснае супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь», — сказаў губернатар.
Журналістам Міхаіл Дзегцяроў падкрэсліў, што прыехала ў Мінск не толькі дэлегацыя ўрада Хабараўска, а прывезлі яны з сабой і бізнес-місію, у складзе якой прадпрымальнікі, зацікаўленыя ў набыцці беларускіх тавараў машынабудавання, сельскай гаспадарцы.
«Мы ўсе гэтыя дні будзем працаваць над выбудоўваннем новых лагічстычцных ланцужкоў. Трэба сказаць, што з-за заходніх санкцый сур’ёзна правялі імпартазамяшчэнне “мазгоў” нашых прадпрымальнікаў, што перабудоўваюць свае лагістычныя і таварныя ланцужкі на Усход і ў Беларусь. Мы будзем купляць тут новыя БЕЛАЗы, МАЗы, аўтобусы, вытворчыя лінія для малочнай жывёлагадоўлі. Абавязкова пабудуем ферму. Прыедзе дэлегацыя на выстаўку “Белагра”, і падглядзім на магчымасці, што можа прадаставіць Рэспубліка Беларусь для нашых сялян», — паведаміў суразмоўца.
Асабліва цікавіць хабараўчан практыка беларускіх будаўнікоў, бо ў рэгіёне адчуваецца дэфіцыт рабочай сілы на будоўлях.
«Вынік, я ўпэўнены, не прымусіць сябе чакаць. Мы дапаможам рублём Рэспубліцы Беларусь, а Рэспубліка Беларусь і мясцовыя прадпрымальнікі дапамогуць нам у развіцці нашага рэгіёна», — запэўніў Міхаіл Дзегцяроў.
Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 12 траўня 2022
Звязда, 12 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/14/64902
Текущая дата: 17.11.2024