Сталі вядомыя новыя падрабязнасці перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве. Аб выніках і дамоўленасцях кіраўнікоў дзяржаў прэс-сакратар беларускага лідара расказала Наталля Эйсмант.
«У першачарговым парадку кіраўнікі дзяржаў прадметна абмеркавалі сітуацыю ў свеце, у рэгіёне, з праламленнем на Украіну. Адной з асноўных тэм у гэтым разрэзе стаў ход перагавораў, якія праходзяць у Беларусі, і пазіцыі расійскага і ўкраінскага бакоў. У рамках абмеркавання гэтай тэмы на сустрэчу быў запрошаны памочнік Прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, а па выніках было агучана адзінае меркаванне: пры жаданні ўкраінскага боку канфлікт можна вырашыць у любы момант», — расказала прэс-сакратар.
Другая частка перагавораў была прысвечана актуальным пытанням двухбаковых адносін і выбудоўванню ўзаемадзеяння ў сувязі з жорсткім ціскам Захаду і ЗША і гібрыднай вайной, развязанай супраць Расіі і Беларусі.
З важнейшых пытанняў: канцэптуальна кіраўнікі дзяржаў узгаднілі сумесныя крокі па ўзаемнай падтрымцы ў сувязі з санкцыйным націскам, у тым ліку па цэнах на энерганосьбіты.
Закрануты былі ў час размовы таксама пытанні кааперацыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ажыццяўленні грузаперавозак паміж краінамі.
Шмат увагі ў ходзе размовы ўдзялілі развіццю ваенна-прамысловага комплексу і абароны Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, дамовіліся аб пастаўках у бліжэйшы час Расіяй у Рэспубліку Беларусь самых сучасных узораў ваеннай тэхнікі. У сваю чаргу Беларусь павялічыць пастаўкі сучаснай сельскагаспадарчай, пасажырскай тэхнікі і іншай машынабудаўнічай прадукцыі.
У фінансавай сферы лідары таксама дасягнулі ўзаемавыгадных дамоўленасцей.
«Хачу дадаць, што, як заявіў Прэзідэнт Беларусі пасля заканчэння перагавораў, Расія пайшла на вельмі сур’ёзныя і беспрэцэдэнтныя крокі па падтрымцы эканомікі нашай краіны», — заявіла Наталля Эйсмант.
У развіццё дамоўленасцей прэзідэнтаў у панядзелак перагаворы ў Маскве правядуць урадавыя дэлегацыі і выпрацуюць канкрэтныя рашэнні па ўсіх пытаннях, якія абмяркоўваліся.
Звязда, 12 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/16/63948
Текущая дата: 24.12.2024