Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты на вышэйшым узроўні, заявіў на нарадзе па пытанні дзяржабаронзаказу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Як ідзе распрацоўка перспектыўных узораў узбраення, перш за ўсё ракетнага? Я прэм`ер-міністру ставіў адпаведную задачу пасля апошняй сустрэчы на Далёкім Усходзе з Прэзідэнтам Расіі. Мы дамовіліся адназначна: Пуцін, Рагозін (кіраўнік "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін.), Лукашэнка, хто там яшчэ былі - людзі, якія займаюцца ракетнай вытворчасцю ў Расіі, каб яны паглядзелі на нашы распрацоўкі. Мы ж ствараем новую ракету. Ракету вельмі эфектыўную ўзору "Іскандэр" (расійскі ракетны комплекс.) прыкладна. І поўная была падтрымка", - заявіў беларускі лідар.
"Пры мне Прэзідэнт паставіў задачу Дзмітрыю Рагозіну неадкладна аказаць падтрымку, каб мы не стваралі веласіпед, каб мы маглі задзейнічаць практыку распрацоўшчыкаў, ракетчыкаў Расійскай Федэрацыі, якія рабілі "Іскандэр". Гэта маладыя хлопцы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
10 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
10 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/16/64850
Текущая дата: 24.12.2024