Белорусский портал в Казахстане

На вучэннях «Захад-2021» расійскія ўзброеныя сілы ўпершыню ўжылі баявыя робаты «Платформа-М»



На вучэннях «Захад-2021» на ваенных палігонах пад Калінінградам упершыню апрабавалі ўдарныя робататэхнічных комплексы «Платформа-М».

Мотастралкі і дэсантнікі выкарыстоўвалі ўзброеныя гранатамётамі і кулямётамі комплексы пры адпрацоўцы знішчэння баевікоў у гарадскіх умовах. Робатаў таксама ўжылі для прароблівання праходаў у мінных палях, па легендзе манеўраў устаноўленых супернікам.

Акрамя «Платформы» ваенныя задзейнічалі беспілотнікі «Арлан» і «Фарпост» для карэктоўкі агню артылерыйскіх і танкавых падраздзяленняў.

«За кошт прымянення БПЛА істотна скарачаецца час пошуку цэляў. Найноўшая тэхніка, усталяваная на беспілотных апаратах, дазволіла адсочваць некалькі цэляў адначасова нават ва ўмовах маскіроўкі, а самі апараты пры гэтым заставаліся незаўважанымі».

Звязда, 11 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/19/60486
Текущая дата: 24.12.2024