Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, дзе адбыліся перагаворы з дэлегацыяй Прыморскага краю напярэдадні візіту туды беларускай дэлегацыі.
Тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання Беларусі і Прыморскага краю Расіі ў студзені-верасні 2020 года вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га ў 2,5 раза да $2,2 млн.
"У час перагавораў бакі абмеркавалі далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Прыморскага краю, у прыватнасці, павелічэнне ўзаемнага гандлю, супрацоўніцтва ў галіне сортавыпрабавання і пастаўкі беларускага насення, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур, племянной жывёлы, праектаванне жывёлагадоўчых комплексаў на тэрыторыі Прыморскага краю, пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання", - паведамілі ў прэс-службе.
Разгледжана пытанне стажыроўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў Прыморскага краю ў вышэйшых аграрных навучальных установах Беларусі.
Беларускі экспарт склаў $1,7 млн (рост у 2,3 раза), імпарт - $449,6 тыс. У аснове экспарту - пастаўкі малочных прадуктаў (тварог, сметанковае масла, сухое абястлушчанае малако), мясных прадуктаў (каўбасы, мяса і субпрадукты з птушкі), садавіны, жэлаціну, кандытарскіх вырабаў. Асноўнымі экспарцёрамі сталі Лідскі малочна-кансервавы камбінат, Віцебскі мясакамбінат, "Бабуліна крынка", Калінкавіцкі малочны камбінат, ААТ "Мажэліт". З Прыморскага краю імпартавалі рыбу і рыбапрадукты, шакалад, прадукты перапрацоўкі збожжа.
20 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
20 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/20/57066
Текущая дата: 17.11.2024