Пра гэта заявіў 25 жніўня журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
«Мы вельмі ўважліва сочым, вядома, за бяспекай нашых грамадзян і бяспекай нашага бізнесу, за выкананнем інтарэсаў нашага бізнесу, вельмі ўважліва сочым за сітуацыяй. І мы зыходзім з таго, што ні нашым грамадзянам, ні нашаму бізнесу нішто не пагражае і не можа пагражаць ў Беларусі», - сказаў Дзмітрый Пяскоў.
Адказваючы на пытанне аб магчымай шкодзе расійскім кампаніям у сувязі з сітуацыяй у Беларусі, прэс-сакратар Прэзідэнта РФ адзначыў: «Гэта было б вельмі непажадана, але, уласна, і падстаў для гэтага ніякіх цяпер няма».
Звязда, 25 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/21/55628
Текущая дата: 17.11.2024