Белорусский портал в Казахстане

Магілёўскі драмтэатр плануе адкрыць новы сезон 10 чэрвеня



Магілёўскі абласны драматычны тэатр плануе адкрыць новы сезон 10 чэрвеня, паведамілі ў адміністрацыі тэатра.

Новы тэатральны сезон пачнецца з прэм`еры канцэрта "Рамантыка#LOVE" ансамбля "Экспромт-Класіка-Квартэт". На малой сцэне будуць прадстаўлены рамантычныя творы сусветнай музычнай класікі ад XVII стагоддзя і да нашых дзён. Тут прагучаць "Маленькая начная серэнада" Моцарта, "Авэ Марыя" Баха-Гуно, вальс "Ты, толькі ты" Штрауса, "Гімн каханню" Эдзіт Піяф, а таксама знакамітыя хіты "Love me tender", "Besame mucho", "Yesterday" і іншыя кампазіцыі. Акрамя таго, на сцэне будзе прадстаўлена гісторыя кахання Уладзіміра Маякоўскага, якая здарылася з паэтам у Парыжы.

Разабрацца ў таямніцах музыкі і пачуццяў гледачоў дапамогуць вядучыя і артысты драмтэатра. Аўтар сцэнарыя і аранжыровак - Надзея Мілаванава, рэжысёр - Віктар Куржалаў.

29 красавіка 2020, Магілёў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/23/53166
Текущая дата: 25.12.2024