Паводле яго слоў, адна з іх, зробленая ў 2019 годзе, прадугледжвала перадачу Беларуссю на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў.
Адказваючы на пытанне, ці магчыма паглыбленне інтэграцыі без шкоды суверэнітэту, Уладзімір Сямашка адзначыў, што перадача паўнамоцтваў на наднацыянальны ўзровень павінна адбывацца «ў разумных межах, без шкоды суверэнітэту».
«Я ўспамінаю 13 лютага 2019 года, калі ў Сочы нам паклалі першую прапанову (не буду называць аўтараў з расійскага боку). І калі мы паглядзелі і яе перадалі Прэзідэнту, Прэзідэнт запрасіў мяне, і я кажу: ну гэта поўнае «рукі ўверх» называецца - расказаў пасол. — Я нават не буду далей эпітэты працягваць: там было ўсё аддаць наверх і, па-мойму, заставалася пару момантаў такіх, як у нас міліцыя, у вас паліцыя і гэтак далей. Але так не можа быць».

Уладзімір Сямашка ў якасці прыкладу прывёў Еўрапейскі саюз. «Калі прааналізуеш функцыі нацыянальныя і наднацыянальныя, я налічыў толькі 18%, якія аддадзены былі на наднацыянальны ўзровень, астатнія функцыі заставаліся нацыянальнымі, — адзначыў ён. — А ў тым дакуменце, які нам 13 лютага 2019 года прапанавалі, я налічыў 95% функцый наднацыянальных».
Кажучы аб увядзенні агульнай валюты ў Саюзнай дзяржаве, пасол падкрэсліў, што, незалежна ад памераў эканомік, у адзіным эмісійным цэнтры павінна быць раўнапраўе. «Калі прымаецца нейкае рашэнне па эмісіі, дэвальвацыі, то яно павінна прымацца кансэнсусам», — перакананы ён.
«Тады не ўшчамляюцца інтарэсы ні аднаго, ні другога боку», — дадаў Уладзімір Сямашка. Што тычыцца падатковага і мытнага заканадаўства, то яны апрыёры ў сілу адрозненняў у эканоміцы не могуць быць аднолькавымі, перапісаныя пад капірку, яны могуць быць толькі ўніфікаванымі, падкрэсліў дыпламат.

«Трэба разумна падысці да гэтага пытання, ні ў Расіі, ні ў Беларусі ніхто не хоча губляць свой нацыянальны суверэнітэт», — рэзюмаваў пасол.
Звязда, 1 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/23/54359
Текущая дата: 25.12.2024