Белорусский портал в Казахстане

Ніякіх рашэнняў аб увядзенні пагранічнага кантролю на беларуска-расійскай граніцы на гэты час не прымалася



Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.

"На гэты момант ніякіх рашэнняў аб устанаўленні пагранічнага кантролю на беларуска-расійскай граніцы з боку органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь не прымалася", - праінфармаваў Антон Бычкоўскі.

Як паведамлялася, Расія прыняла рашэнне аб закрыцці граніцы з Беларуссю для перамяшчэння людзей. З 0.00 18 сакавіка Расійская Федэрацыя забараніла ўезд у краіну для іншаземцаў, у тым ліку для грамадзян Беларусі.

18 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/24/52096
Текущая дата: 25.12.2024