Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 19-га лістапада ў Маскве перад пачаткам пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.
Сяргей Румас нагадаў, што 6 верасня прэм`ер-міністры Беларусі і Расіі парафіравалі праект сумеснай праграмы дзеянняў па рэалізацыі Дагавора аб Саюзнай дзяржаве, пасля чаго пачалася работа па падрыхтоўцы 31 дарожнай карты.
"Не ўсё ішло проста, па шэрагу напрамкаў бакі выказвалі дыяметральна процілеглыя ідэі інтэгравання, - адзначыў ён. - Па шэрагу дарожных карт і цяпер застаюцца нявырашаныя пытанні. Наша пазіцыя ў перагаворах была выразнай і паслядоўнай: далейшая інтэграцыя магчыма толькі ва ўвязцы з вырашэннем найбольш вострых пытанняў двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Сюды мы адносім фармаванне цэн на нафту і газ, наступствы рэалізацыі падатковага манеўру, бар`еры па доступе тавараў на ўнутраныя нацыянальныя рынкі, неаднолькавыя ўмовы падтрымкі вытворцаў, у тым ліку за кошт субсідый, і іншыя".
Паводле слоў прэм`ер-міністра Беларусі, пакуль не ўсе гэтыя пытанні знайшлі сваё адлюстраванне ў падрыхтаваных дарожных картах.
"А калі і знайшлі, то мы пакуль маем розныя тэрміны іх выканання, - канстатаваў ён. - У той жа час для Беларусі асаблівую значнасць набываюць умовы функцыянавання нацыянальнай эканомікі ўжо ў 2020 годзе, паколькі наступствы рэалізацыі ў Расіі падатковага манеўру маюць нарастаючы адмоўны эфект".
"Таму сёння, падводзячы вынікі праведзенай работы па падрыхтоўцы дарожных карт, мы нацэлены на вырашэнне тых пытанняў, якія да гэтага часу застаюцца, умоўна кажучы, за дужкамі. Вырашэнне такіх пытанняў і выразнасць пазіцый па іх вельмі важныя для паўнацэннай падрыхтоўкі пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, дзе будзе, як нам бачыцца, дадзены старт новаму этапу пабудовы Саюзнай дзяржавы", - рэзюмаваў Сяргей Румас.
19 лістапада 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/25/50779
Текущая дата: 17.11.2024