Белорусский портал в Казахстане

На беларусаў ліецца нямала хлусні аб перагаворах па паглыбленні інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве



Аб гэтым 11 снежня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў дэпутат Алег Гайдукевіч.

Парламентарый адзначыў, што ў беларускай інфармацыйнай прасторы разгарнулася сапраўдная вайна. 

"Колькі хлусні, прапаганды вылілася на вушы нашых грамадзян, калі ішлі перагаворы кіраўнікоў дзяржаў (па праблематыцы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў Сочы 7 снежня.)", - абурыўся Алег Гайдукевіч.

Самым галоўным сродкам у барацьбе з гэтым ён назваў стварэнне ўласнага інфармацыйнага кантэнту і падтрымку сваіх журналістаў, СМІ. 

"Важна, каб усюды гучаў беларускі парадак дня, наша меркаванне па ўсіх пытаннях. Тады мы зможам абараніць свае нацыянальныя інтарэсы", - рэзюмаваў дэпутат.

11 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/26/50885
Текущая дата: 25.12.2024