Белорусский портал в Казахстане

Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў кастрычніку ў Магілёве



Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе 3-4 кастрычніка ў Магілёве, паведаміла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

"3-4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які мы прысвячаем тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мы збіраемся такім вялікім пісьменніцкім колам, таму што гэта тэма прадаўжае нас хваляваць. Галоўны лейтматыў гэтай сустрэчы - словы пісьменніка за мір", - расказала Алена Стэльмах.

Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць вялікую патрыятычную работу, арганізоўвае сустрэчы са школьнікамі.

"У Дом літаратараў прыходзяць школьнікі з розных раёнаў Мінска, яны сустракаюцца з нашымі пісьменнікамі. І мы бачым іх вочы да і пасля такіх сустрэч, якія праходзяць у мемарыяльнай зале. Там вісяць партрэты больш як 200 пісьменнікаў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне і стварылі шмат твораў, прысвечаных гэтай тэме, якая застаецца актуальнай, хвалюючай", - адзначыла першы намеснік старшыні саюза.

19 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/28/49313
Текущая дата: 26.12.2024