Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, але бакі маюць намер і далей працаваць над яго паглыбленнем



Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

"Беларуска-расійскае супрацоўніцтва развіваецца вельмі дынамічна. Як кажуць, няма мяжы дасканаласці. Мы сапраўды дасягнулі вельмі шмат чаго ў нашым саюзным будаўніцтве. У нас рэкордныя аб`ёмы тавараабароту, вельмі сур`ёзная праграма прамысловай кааперацыі, вельмі актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. За апошнія чатыры гады нам удалося фактычна падвоіць экспарт беларускай прадукцыі ў Расію. Гэта лічба гаворыць сама за сябе", - сказаў кіраўнік МЗС.

Ён упэўнены, што перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва вельмі шматгранныя. "У няпростых умовах, у якіх знаходзяцца і Беларусь, і Расія, ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску, мы нацэлены на ўмацаванне нашай інтэграцыі, знешнепалітычнай каардынацыі, сумеснае процідзеянне незаконным санкцыям і будзем рабіць усё, каб гэту работу развіваць, паглыбляць і прадаўжаць", - сказаў Сяргей Алейнік.

Аб`ём тавараабароту Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў амаль $48,7 млрд, што на 6,3 працэнта вышэй у параўнанні з узроўнем 2022 года. Экспарт - большы за $25 млрд. Імпарт - $23,6 млрд. У сваю чаргу экспарт беларускіх паслуг у 2023 годзе склаўся ў памеры $3,6 млрд.

У бягучым годзе тавараабарот паміж краінамі таксама мае тэндэнцыю да росту. У студзені-сакавіку нагандлявалі больш як на $12 млрд, што на 4,2 працэнта вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам год таму.

24 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/3/74270
Текущая дата: 17.11.2024