Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі 26 снежня ў Маскве кіраўнікі адміністрацый прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Антон Вайна і Наталля Качанава.
Дакумент прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеянне ў пытаннях дзяржаўнай службы і падрыхтоўкі кадраў, абмен вопытам у галіне нарматворчай дзейнасці і юрыдычнай экспертызы, правядзенне кансультацый у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведаміла прэс-служба Крамля.
За дзень да гэтага ў Маскве прайшла сустрэча лідараў дзвюх краін Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Бакі дамовіліся яшчэ раз правесці перамовы да канца гэтага года.
БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2018
Мінск, 27 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/31/46246
Текущая дата: 26.12.2024