Такое меркаванне выказаў 22 лістапада дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, адказваючы на пытанні ў кулуарах экспертна-медыйнага форуму "Новы вектар гуманітарнага партнёрства ў Саюзнай дзяржаве", які праходзіць у Маскве.
"Мы не да канца задзейнічалі ўжо існуючы механізм ва ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, - сказаў Рыгор Рапота. - Механізм гэты існуе ў рамках ЕАЭС, там адпрацаваны рэгламент дзеянняў на выпадак, калі якія-небудзь прэтэнзіі ад аднаго боку прад`яўляюцца да другога. Вось трэба гэты рэгламент выконваць. Я думаю, што строгае выкананне гэтага рэгламенту ў значнай меры знізіць вастрыню праблемы".
Каментуючы ідэю аб стварэнні незалежнай лабараторыі па ацэнцы якасці прадуктаў харчавання, дзяржсакратар заўважыў, што ён станоўча ставіцца да любой ініцыятывы, якая дапаможа знізіць напружанне вакол гэтай тэмы.
"Калі якая-небудзь незалежная лабараторыя, і калі гэта будзе прымальна для абодвух бакоў, дапаможа вырашэнню праблемы, значыць, мы будзем падтрымліваць", - адзначыў Рыгор Рапота.
Ён таксама дадаў, што на нядаўнім пасяджэнні Групы высокага ўзроўню пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы абмяркоўвалася стварэнне адзінай інфармацыйнай сістэмы, якая таксама дапаможа ўрэгуляванню гэтай праблемы.
22 лістапада 2017, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/34/41289
Текущая дата: 17.11.2024