Белорусский портал в Казахстане

Зацверджаны прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады



Адпаведная пастанова прынята 19 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Зацверджаны Прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады.

Прыярытэтнымі напрамкамі і першачарговымі задачамі вызначаны правядзенне ўзгодненай макраэканамічнай, прамысловай, бюджэтнай палітыкі, паглыбленне гандлёва-эканамічных адносін, фарміраванне адзінай прававой прасторы і развіццё інстытуцыянальных асноў Саюзнай дзяржавы.

Прадугледжваецца выпрацоўка сумесных мер па далейшым скарачэнні адміністрацыйных бар`ераў, выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, лібералізацыі ўмоў эканамічнай дзейнасці суб`ектаў гаспадарання, развіцці аб`яднанай транспартнай сістэмы і фарміраванні адзінага паліўна-энергетычнага рынку.

Як адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, відавочна, што для руху наперад неабходна яшчэ шмат зрабіць па шэрагу напрамкаў. "У іх ліку і прадаўжэнне намаганняў па зняцці бар`ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, і рэалізацыя ўзгодненай прамысловай палітыкі, і развіццё аграпрамысловага комплексу, і фарміраванне адзінага паліўна-энергетычнага комплексу, і стварэнне адзінай міграцыйнай прасторы", - сказаў ён.

Удзельнікі пасяджэння таксама прынялі да ведама інфармацыю Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы аб выкананні Прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2017 гады).

20 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/34/43884
Текущая дата: 26.12.2024