У мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел амаль 2 тыс. чалавек, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва".
Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў. Секцыі пройдуць па асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.
Важным элементам праграмы будучага форуму стане яе дзелавая частка - пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, бізнес-сустрэчы і дзелавыя перагаворы, у якіх прымуць удзел кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін.

За час існавання форуму заключана камерцыйных кантрактаў і пагадненняў на суму эквівалентную больш як $930 млн. Напрыклад, калі па выніках ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі такіх дакументаў падпісана прыкладна на $300 млн, то па выніках IV форуму - больш за $400 млн.
"Разлічваем, што ў бягучым годзе сума падпісаных на форуме камерцыйных кантрактаў і пагадненняў будзе не ніжэйшай, чым у папярэднія гады", - адзначылі ў прэс-службе.
"Разлічваем, што ў бягучым годзе сума падпісаных на форуме камерцыйных кантрактаў і пагадненняў будзе не ніжэйшай, чым у папярэднія гады", - адзначылі ў прэс-службе.
У час форуму традыцыйна пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Будуць абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязей, а таксама роля парламенцкага вымярэння ў развіцці беларуска-расійскіх адносін.
Пройдуць таксама Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, турнір па хакеі з шайбай Спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей і іншыя мерапрыемствы.
У дні форуму будзе працаваць выстаўка-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі.
У час нацыянальных святочных экспазіцый пройдуць майстар-класы, выстаўкі-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, народныя атракцыёны, фальклорныя гульнявыя праграмы з удзелам аматарскіх калектываў, дэгустацыя нацыянальных страў, спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы.
На працягу ўсіх дзён работы выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана канцэртная праграма "Садружнасць культур - садружнасць народаў" з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Арганізатарам выступаюць Савет Рэспублікі Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама.
Звязда, 5 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/34/44447
Текущая дата: 26.12.2024