Пра гэта заявіў 29 жніўня на брыфінгу ў Мінску начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі, кіраўнік вучэнняў ад беларускага боку генерал-маёр Алег Белаконеў.
Начальнік Генштаба звярнуў увагу, што ля заходніх межаў Саюзнай дзяржавы — у краінах Балтыі і Польшчы — створаныя перадавыя камандныя цэнтры НАТА, з 25 тыс. да 40 тыс. чалавек вырасла колькасць сіл першачарговага задзейнічання НАТА, чатыры шматнацыянальныя батальённыя тактычныя групы альянсу прыведзеныя ў поўную аператыўную гатоўнасць. У Польшчы разгорнутая танкавая брыгада ЗША.
Паводле слоў Белаконева, агульная колькасць толькі замежных вайсковых кантынгентаў у Польшчы і краінах Балтыі складае прыблізна 8 тыс. вайскоўцаў, 72 танкі, прыблізна 250 баявых бранаваных машын, 16 гаўбіц і 17 верталётаў.
Як адзначыў начальнік Генштаба, актыўна, практычна змяняючы адны іншымі, праводзяцца вучэнні НАТА, "падчас якіх у тым ліку адпрацоўваюцца пытанні прымянення войскаў у непасрэднай блізкасці ад беларускай мяжы". "Фактычна адбываецца асваенне магчымага тэатра ваенных дзеянняў", — заявіў Белаконеў.
Паводле яго слоў, колькасць вучэнняў у рэгіёне за апошнія восем гадоў павялічылася ўдвая, а колькасць прыцягнутых войскаў — больш як у тры разы. Таму Белоконеву незразумелы ажыятаж вакол вучэнняў "Захад-2017".
Ён адзначыў, што шматнацыянальныя вучэнні краін НАТА "Анаконда-2016" былі найбуйнейшымі ў Еўропе з часоў завяршэння халоднай вайны. У іх удзельнічалі прадстаўнікі 24 краін. Паводле слоў Белаконева, усе асноўныя параметры гэтых вучэнняў перавышаюць паказчыкі вучэнняў "Захад-2017" у некалькі разоў: па колькасці вайскоўцаў — больш як два разы, узбраенняў і ваеннай тэхнікі — амаль у 4,5 разу, самалётаў і верталётаў — у паўтара разу.
"Што да зместу пытанняў, якія адпрацоўваюцца, то яны мелі ярка выражаны несяброўскі характар і ўключалі разгортванне сістэмы разведкі, перакідванне войскаў да мяжы Беларусі, адпрацоўку задач наступальнай тэматыкі. Разам з тым такога ажыятажу ў Беларусі ніхто не ўзнімаў і не ўзнімае", — сказаў начальнік Генштаба.
Ён адзначыў, што Беларусь ніякіх абвінавачанняў і папрокаў у агрэсіўнасці вучэнняў НАТА не выказвае, "а ставіцца да іх як да элемента падрыхтоўкі войскаў". "Таму неадэкватна рэагаваць на падрыхтоўку нашых войскаў, па меншай меры, не зусім карэктна", — сказаў Белаконеў.
Ён таксама звярнуў увагу, што ў ліпені—жніўні і верасні гэтага года на тэрыторыі Украіны непадалёк ад беларускай мяжы прайшлі і пройдуць двое вучэнняў: сілавых ведамстваў краіны і НАТА. У дадатак да гэтага, паводле слоў Белаконева, з 11 па 20 верасня практычна адначасова з вучэннямі "Захад-2017" у паўночнай частцы Ровенскай вобласці Украіны арганізацыя "Правы сектар" плануе размясціць узброеныя атрады агульнай колькасцю да 200 чалавек.
"Заяўленая мэта — недапушчэнне ўварвання падраздзяленняў Узброеных сіл Расіі з боку Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення "Захаду-2017". І на гэтыя факты, больш за тое, на не адпаведныя рэчаіснасці домыслы, беларускі бок таксама рэагуе спакойна", — сказаў Белаконеў.

Сумесныя стратэгічныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" пройдуць з 14 па 20 верасня. На палігоне Барысаўскі, участках мясцовасці Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама ў пунктах пастаяннай дыслакацыі воінскіх частак тылавога і тэхнічнага забеспячэння з 21 па 25 жніўня былі праведзеныя сумесныя спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, якія з`яўляліся падрыхтоўчымі перад асноўнымі вучэннямі.
Як паведамляе Мінабароны Беларусі, у падрыхтоўцы да "Захаду-2017" задзейнічана больш за 2.500 ваеннаслужачых дзвюх краін і прыблізна 500 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі.
Як паведамляе Мінабароны Беларусі, у падрыхтоўцы да "Захаду-2017" задзейнічана больш за 2.500 ваеннаслужачых дзвюх краін і прыблізна 500 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі.
Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў 22 жніўня, што Расія падчас вучэнняў будзе рыхтавацца да вялікай вайны з Захадам. Турчынаў праводзіць паралель з іншымі падобнымі манеўрамі узброеных сіл РФ перад расійска-грузінскім канфліктам у 2008 годзе і анексіяй Крыма ў 2014 годзе.
Паводле слоў Турчынава, згодна з афіцыйнымі звесткамі Мінабароны Расіі, у вучэннях павінны ўзяць удзел прыкладна 13 тыс. вайскоўцаў, 280 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі і 25 адзінак авіяцыйнай тэхнікі.
Пры гэтым у СНБА Украіны лічаць, што ўдзел вайскоўцаў у вучэннях ацэньваецца ў 230-240 тыс., баявой тэхнікі — больш як у 10 тыс. адзінак, лятальных апаратаў — 100 адзінак, а караблёў і падводных лодак — 40 адзінак. Пры гэтым Турчынаў лічыць, што манеўры ў Паўднёвай ваеннай акрузе ВС РФ скіраваныя на стварэнне ўдарных груповак войскаў для новага ўварвання на тэрыторыю Украіны.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг 13 ліпеня на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў пасяджэння Савета Расія — НАТА ў Бруселі таксама заявіў, што ў вучэннях возьме ўдзел больш сіл, чым заяўлена.
"Мяркуючы па вопыце папярэдніх вучэнняў, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што будзе задзейнічана больш сіл, чым афіцыйна заяўлена цяпер", — сказаў ён.
"Мяркуючы па вопыце папярэдніх вучэнняў, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што будзе задзейнічана больш сіл, чым афіцыйна заяўлена цяпер", — сказаў ён.
Вячаслаў Будкевіч
БелаПАН, 29 жніўня 2017
БелаПАН, 29 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/35/40539
Текущая дата: 17.11.2024