Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.
Спецпадраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расіі і сіл спецыяльных аперацый Беларусі ў кастрычніку плануюць правесці сумесныя тактычныя вучэнні.
Двухбаковыя вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі.
"Сумеснае двухбаковае вучэнне плануецца правесці на палігонах, дыслакаваных у Пухавіцкім, Асіповіцкім і Мінскім раёнах Беларусі", — паведамілі ў ваенным ведамстве.
У прэс-службе растлумачылі, што вучэнні будуць праходзіць у адпаведнасці з планам супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі РФ і Беларусі.
БелаПАН
Мінск, 29 мая 2017
Мінск, 29 мая 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/37/39535
Текущая дата: 27.12.2024