Беларусь і Расія ўрэгулявалі праблемнае пытанне ў сферы паставак энерганосьбітаў. Аб гэтым было даложана Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
"Я ўчора азнаёміўся з дакладам урада па нафтагазавых пытаннях з Расійскай Федэрацыяй. Я так разумею, што чарговыя баталіі скончаны і нам удалося выйсці на падпісанне адпаведнага дакумента, праблемныя пытанні, прынамсі на ўчарашні дзень, былі ўзгоднены і зняты", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што запрасіў спецыялістаў, якія ўдзельнічалі ў перагаворах, каб яшчэ раз пераканацца і разабрацца ў сутнасці, нюансах дакумента, які ўзгоднены беларускім бокам. "І самае галоўнае - учарашнімі дамоўленасцямі мы выключаем такія канфлікты з Расіяй у будучым?" - пацікавіўся Прэзідэнт.
"Таму што гэта (такія спрэчныя сітуацыі.) не проста эканамічна немэтазгодна, мы страчваем пэўныя сродкі. Гэта нават неяк непрыстойна мець нам з Расіяй такія адносіны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, ці страчвае што-небудзь беларускі бок у выніку цяперашніх дамоўленасцей і які будзе доўгатэрміновы эфект. "Таму што, як вы мне прапануеце, доўгатэрміновы эфект да 2019 года. Але пройдзе нямала часу, і суб`екты гаспадарання (у Беларусі.) будуць усё роўна знаходзіцца ў няроўных умовах (у параўнанні з расійскімі.)", - адзначыў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі з Расіяй трэба дамовіцца аб роўных умовах для суб`ектаў гаспадарання, у адпаведнасці з літарай і духам дагавора аб саюзным будаўніцтве.
"У пятніцу пратакол быў падпісаны. Па пратаколе ўсе нафтагазавыя пытанні ўрэгуляваны. Ідэалогія, якая закладзена ў пратаколе, - гэта прывязка да ўнутрырасійскіх цэн", - далажыў віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка.
Па выніках даклада віцэ-прэм`ер расказаў журналістам, што падпісаны з расійскім бокам пратакол з`яўляецца рабочым і цяпер чакаецца работа па карэкціроўцы дагаворна-прававой базы ў гэтай сферы.
"Я вельмі ўдзячны сваім калегам, перш за ўсё Аркадзю Дварковічу, за канструктыўны падыход. Былі складаныя, доўгія перагаворы. Гэта рабочы пратакол, у якім абазначаны асноўныя пастулаты, што трэба рабіць. Цяпер трэба працаваць над карэкціроўкай саміх міжурадавых пагадненняў, якія раней былі падпісаны", - сказаў ён. Уладзімір Сямашка, у прыватнасці, назваў беларуска-расійскае пагадненне ад 25 лістапада 2011 года аб цэнаўтварэнні на прыродны газ. "Літаральна на гэтым тыдні мы зробім праект праўкі гэтага пагаднення і адправім сваім калегам. Трэба да 31 снежня гэта паправіць", - адзначыў віцэ-прэм`ер.
Наперадзе таксама работа па падрыхтоўцы беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення ў сувязі з планамі да 1 ліпеня 2019 года стварыць у ЕАЭС адзіны рынак электраэнергіі.
"Мы па рабочым пратаколе ўзялі абавязацельствы ў першым квартале наступнага года гэта зрабіць (падпісаць пагадненне). Літаральна на працягу 1-2 месяцаў мы павінны адпрацаваць тэкст, а потым прайсці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры", - удакладніў Уладзімір Сямашка. Ён таксама нагадаў, што да 1 студзеня 2025 года ў ЕАЭС павінен быць створаны адзіны рынак вуглевадародаў.
10 кастрычніка 2016, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/39/37204
Текущая дата: 17.11.2024