Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ.
"Ніводнага дагавора з Расіяй мы не парушылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Іншая справа - расійскі бок.
"Па нафце дамовіліся 24 млн т штогод пастаўляць. Да 18-ці скарацілі, потым да 16-ці нібыта хочуць, а наогул гавораць - 12 будзем пастаўляць", - расказаў Прэзідэнт.
Закранаючы перагаворы па кошце расійскага газу для Беларусі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь у 2016 годзе плаціла $107 за тыс. куб.м, хоць павінна была плаціць $83 - па формуле роўнадаходных цэн і з улікам спаду кошту нафты на сусветных рынках.
Раней агавораная для Беларусі цана складала $132,77 за тыс. куб.м.
Расійскі бок, як адзначыў Прэзідэнт, палічыў, што Беларусь недаплаціла $550 млн, калі зыходзіць з цаны ў памеры $132,77 за тыс.куб.м, і запатрабаваў гэту суму вярнуць.
"Вярніце нам $550 млн і іншае. І ўсё там зайшло ў тупік", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Прэзідэнта, расійскім кіраўніцтвам прапаноўваліся розныя варыянты ўрэгулявання гэтай сітуацыі, праблема пакуль застаецца нявырашанай.
3 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/39/38730
Текущая дата: 27.12.2024