Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня, выступаючы на трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Мінску.
"Бясспрэчна, стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дало магчымасць у значнай ступені актывізаваць тавараабарот, ажыццявіць цэлы шэраг буйнамаштабных сумесных праграм і праектаў. Прынесла ўзаемныя выгады і стала платформай для развіцця адносін па многіх іншых кірунках, — сказаў Лукашэнка. — Аднак прыходзіцца канстатаваць, што замест таго, каб аб`яднаць намаганні ва ўмовах крызісу, мы выжываем паасобку. Навошта? Прэзідэнт Расіі ў аснову таксама паставіў менавіта гэтае пытанне. Давайце ў гэтых умовах будзем разам".
Ён адзначыў, што Беларусь і Расія, рэагуючы на сусветныя выклікі, часта абараняюць толькі свае нацыянальныя інтарэсы.
"Беларусі і Расіі баяцца адзін аднаго няма чаго, — заявіў Лукашэнка. — Мы узаемадапаўняем адзін аднаго па многіх пазіцыях. Трэба гэтым скарыстацца. Але нягледзячы на шматгадовыя інтэграцыйныя працэсы, у нас да гэтага часу на практыцы не забяспечаны ў поўным аб`ёме роўныя ўмовы для беларускіх і расійскіх суб`ектаў гаспадарання. А гэта дазволіла б павялічыць вытворчасць прамысловай прадукцыі, стварыць сотні тысяч працоўных месцаў і перайсці да новых ўзаемавыгадных праектаў".
Раней падчас перамоваў з Уладзімірам Пуціным 8 чэрвеня Лукашэнка канстатаваў, што бакам пакуль не ўдалося пераламаць негатыўную дынаміку тавараабароту. Так, аб`ём узаемнага гандлю за студзень—красавік 2016 года склаў 7,6 млрд. долараў ЗША, знізіўшыся да ўзроўню аналагічнага перыяду 2015 года амаль на 12%. Экспарт Беларусі ў Расію дасягнуў амаль 3 млрд. долараў, скараціўшыся да адпаведнага перыяду мінулага года прыкладна на 6%. Імпарт з Расіі склаў больш за 4,5 млрд. долараў і знізіўся на 15%.
"Але, што радуе, дзякуючы нашым скаардынаваным намаганням у пераадоленні наступстваў эканамічнай нестабільнасці ў свеце тэмпы падзення тавараабароту значна замарудзіліся. Калі па выніках чатырох месяцаў мінулага года ўзаемны тавараабарот упаў на 30%, то ў гэтым годзе зніжэнне склала каля 12%, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Спадзяюся, што падчас сумеснай працы мы зможам адшукаць рэзервы для замацавання станоўчай тэндэнцыі".
"Павышэнню стабільнасці нашых эканомік, росту дабрабыту беларусаў і расіян спрыяла б зняцце яшчэ існуючых некаторых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што эканамічны крызіс павінен з`яднаць удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў, прымусіць іх развіваць кааперацыю, унутраныя вытворчыя ланцужкі, не канкурыраваць, а ўзаемадзейнічаць на знешніх рынках.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2016
Мінск, 8 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/40/35827
Текущая дата: 17.11.2024