Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага ўрада.
Калінінградская вобласць Расіі адкрыта для беларускіх партнёраў і інвестараў, ёсць нямала сфер для сумеснай работы. Аб гэтым заявіў губернатар Мікалай Цуканаў 16 сакавіка ў Светлагорску Калінінградскай вобласці на пасяджэнні беларуска-расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве Калінінградскай вобласці з абласцямі і органамі дзяржаўнага кіравання Беларусі.
Мікалай Цуканаў адзначыў, што ўсебаковае супрацоўніцтва з Беларуссю развіваецца, але разам з тым у мінулым годзе адбылося зніжэнне тавараабароту, які склаў $210 млн. "Паказчык залежыць ад неспрыяльнай знешнеэканамічнай сітуацыі, тым не менш у нас ёсць рэзервы для штогадовага павелічэння двухбаковага тавараабароту на 50 працэнтаў", - падкрэсліў губернатар.
Гаворачы аб сферах для сумеснай работы, Мікалай Цуканаў нагадаў, што рэгіён рыхтуецца да прыёму этапу чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе, будуецца стадыён, дзе працуюць ужо спецыялісты з Беларусі. Да гэтай спартыўнай падзеі будуць таксама будавацца дарогі і масты, пашыраецца турыстычная інфраструктура: узводзяцца гасцініцы, ідзе работа над будаўніцтвам марскога порта для прыёму круізных суднаў у Піянерскім. У рэгіёне карыстаюцца папулярнасцю беларускія прадукты, якія прадаюцца і ў спецыялізаваных магазінах.
"Нам неабходна аднавіць тавараабарот, які дасягаў $300 млн. На гэтым шляху ёсць бар`еры, але ўсе яны пераадольныя", - у сваю чаргу заявіў сустаршыня савета з беларускага боку, віцэ-прэм`ер Беларусі Міхаіл Русы. Ён адзначыў неабходнасць прапрацоўкі пытанняў па ўдзеле праектных і будаўнічых арганізацый рэспублікі ў калінінградскіх тэндарах на розныя аб`екты.
Міхаіл Русы паведаміў аб гатоўнасці беларускіх спецыялістаў падключыцца да стварэння ў расійскім рэгіёне сучаснага анкацэнтра, будаўніцтва лядовага палаца і жылых дамоў. Беларускія тэхналогіі і пасадачны матэрыял прымяняюцца пры стварэнні ў рэгіёне прамысловых садоў.
За апошнія два гады ў Калінінградскай вобласці пры падтрымцы рэгіянальнага ўрада высаджана больш за 150 тыс. беларускіх саджанцаў пладовых дрэў.
Мікалай Цуканаў і Міхаіл Русы адзначылі, што партнёрскія адносіны ў АПК, будаўніцтве і ў астатніх сферах будуць прадоўжаны. У склад беларускай дэлегацыі, якая прыбыла ў расійскі рэгіён, уваходзяць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а таксама буйных прадпрыемстваў.
16 сакавіка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/41/34752
Текущая дата: 17.11.2024