Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Беларуская чыгунка і ААТ "РЧ" перавялі перавозкі ўласных і арандаваных парожніх вагонаў праз усе пагранпераходы ў зносінах Беларусь — Расія (за выключэннем Калінінградскага напрамку) на электронны дакументаабарот.
Цяпер пры арганізацыі гэтых перавозак замест традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў выкарыстоўваюцца электронныя накладныя ПМГЗ, падпісаныя электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).
"Гэтая падзея стала важным крокам па пашырэнні сферы прымянення электронных накладных у міжнародных зносінах, бо дагэтуль беспапяровыя тэхналогіі пры перавозках парожніх вагонаў паміж Беларуссю і Расіяй выкарыстоўваліся толькі на ўзгодненым палігоне праз адзін стык — Езярышча-Завярэжжа", — адзначылі ў прэс-службе.
Сёння беспапяровыя тэхналогіі таксама прымяняюцца пры перавозках у зносінах з Літвой. У маі 2015 года на электронны дакументаабарот у зносінах Беларусь — Літва былі пераведзеныя перавозкі парожняга прыватнага рухомага саставу, а з кастрычніка — перавозкі парожніх кантэйнераў, якія не належаць перавозчыку.
Цяпер чыгуначныя адміністрацыі Беларусі, Літвы і Расіі прапрацоўваюць магчымасць укаранення электроннага дакументаабароту пры арганізацыі транзітных перавозак парожніх прыватных вагонаў у зносінах Расія — Беларусь — Літва — Расія (Калінінградская вобласць).
Перавод міжнародных чыгуначных перавозак на электронныя юрыдычна значныя дакументы з`яўляецца адным з кірункаў арганізацыйна-тэхналагічных і тэхнічных пераўтварэнняў гаспадаркі грузавой і камерцыйнай работы БЧ, накіраваных на яго аптымізацыю, перш за ўсё ў сферы паскарэння працы і спрашчэння ўзаемадзеяння з кліентурай, падкрэслілі ў прэс-службе.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2015
Мінск, 21 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/42/33676
Текущая дата: 17.11.2024