Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер-міністр Расіі лічыць неабходным забяспечыць каардынацыю намаганняў у Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе



Аб гэтым Дзмітрый Мядзведзеў заявіў 12 мая на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

"Самае галоўнае цяпер - гэта забяспечыць каардынацыю нашых намаганняў у Саюзнай дзяржаве, а таксама ЕАЭС. Размова ідзе аб шэрагу пытанняў, такіх як стварэнне новых магчымасцей для развіцця ўзаемнага гандлю. Мы канстатавалі, што гэтаму пытанню трэба ўдзяляць павышаную ўвагу", - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў.

Таксама, паводле яго слоў, неабходна падтрымліваць прамысловую вытворчасць у нашых краінах, інвестыцыйнае і інавацыйнае супрацоўніцтва, развіццё сельскай гаспадаркі.

"Трэба займацца зняццем існуючых гандлёвых бар`ераў, што з`яўляецца актуальным у тым ліку для Саюзнай дзяржавы", - сказаў прэм`ер-міністр Расіі.

12 мая 2016, Магілёў
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/42/35520
Текущая дата: 26.12.2024