Дакумент быў падпісаны 3 сакавіка ў Маскве, 15 кастрычніка яго ратыфікавала Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 3 лістапада падпісаў федэральны закон "Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы ад 24 студзеня 2006 года".
Пратакол павялічвае тэрмін вызвалення грамадзян Беларусі і Расіі ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання з 30 да 90 дзён.
Пратакол таксама прадугледжвае, што заявы грамадзян аднаго боку аб набыцці дазволу на пастаяннае жыхарства на тэрыторыі іншага разглядаюцца кампетэнтнымі органамі другога боку на працягу трох месяцаў з часу падачы ўсіх неабходных дакументаў.
Дакумент удакладняе парадак выезду непаўналетніх грамадзян аднаго боку з тэрыторыі другога боку.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 лістапада 2015
Мінск, 4 лістапада 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/43/33169
Текущая дата: 17.11.2024