Такое меркаванне выказаў прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што Беларусі і Расіі неабходна развіваць кааперацыю ў аграрнай сферы, сумесную перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі.
"Адносна замены тых прадуктаў, што падпалі пад расійскае харчовае эмбарга, вядома, мы арыентуемся на тую прадукцыю, якая ёсць у нашых партнёраў, - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. - І ў той частцы, у якой яны могуць замяніць прадукты харчавання, мы з гэтага зыходзім і на гэта спадзяёмся".
Ён адзначыў, што расійскі бок перш за ўсё арыентуецца на тыя сферы, якія добра развіты ў партнёраў. У Беларусі - гэта малако, мяса і прадукты іх перапрацоўкі. "Менавіта гэтыя прадукты ўстараняюць тыя прабелы, якія ў нейкай ступені існуюць на нашым рынку", - падкрэсліў расійскі прэм`ер.
29 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
29 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/44/32771
Текущая дата: 17.11.2024