Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зноў спыніла пастаўкі бензіну ў Расію



Інфармацыю аб спыненні паставак пацвердзіў беларускі бок, гандлёвая кампанія Beloil.

Беларусь спыніла пастаўкі бензіну на расійскі рынак, паведамляе расійская газета "Известия" са спасылкай на крыніцы ў расійскім нафтахімічным комплексе.

Апошнія пастаўкі расійскім трэйдарам былі ажыццёўлены ў пачатку студзеня. Іх аб`ём склаў усяго 239 тон, 0,2% ад паставак у студзені 2015 года (101,6 тыс. тон), прытым што звычайна доля беларускага бензіну на расійскім рынку складае 3-5%.

Як адзначаюць эксперты, зніжэнне беларускага імпарту можа заахвоціць Мінэнерга скараціць у сваю чаргу квоты на пастаўкі нафты ў Беларусь, а ўвесну ёсць верагоднасць ўзнікнення дэфіцыту бензіну ў РФ.

"Пастаўкі пачалі падаць яшчэ ў снежні і ў выніку зусім спыніліся пасля студзеньскіх святаў, — распавёў дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва "Аналітыка таварных рынкаў" Міхаіл Турукалаў. — Беларускія кампаніі пастаўляюць, калі ў іх няма продажаў у больш выгадных напрамках. У канцы снежня, як яны казалі, у іх такіх было шмат, а з-за даволі высокіх цэн нашы трэйдары тавар у іх не купляюць, і паставак таму няма.

Паводле дадзеных "Аналітыкі таварных рынкаў", кошт беларускага бензіну маркі Аі-92 за снежань 2015 года, насуперак агульнарасійскай тэндэнцыі на зніжэнне, вырас з 35,9 тыс. рублёў за тону да 36,6 тыс. рублёў. Кошт беларускай нафты напрамую прывязаны да кошту рубля: чым ніжэй апускаецца курс рубля ў дачыненні да долара ЗША, тым больш беларусы просяць за тону тавару, тлумачыць Турукалаў. У Заходняй Еўропе ў 2015 годзе розніца ў кошце тоны бензіну з расійскімі цэннікамі даходзіла да 100 долараў. У прыватнасці, выраслі беларускія пастаўкі ў Вялікабрытанію (3,59 млн. тон за студзень—красавік 2015 года, розніца ў 2,5 разу), астатняя частка па кантрактах пайшла ў Нідэрланды і ва Украіну.

Пастаўкі бензіну з Беларусі ў Расію, як правіла, ідуць з Мазырскага НПЗ канцэрна "Белнафтахім". Крыніца на Мазырскім НПЗ пацвердзіла "Известиям" факт спынення продажаў у Расію, дадаўшы, што "справа ў рэнтабельнасці".

Расія і Беларусь падпісалі міжурадавае пагадненне па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў да 2025 года ў 2014 годзе, па ім штогод Масква абавязалася пастаўляць Мінску па 23 млн. тон нафты, не беручы з яе экспартнай пошліны па ўмовах Еўразійскага эканамічнага саюза. Узамен было агаворана, што Расія будзе атрымліваць ад беларускіх нафтаперапрацоўшчыкаў не менш за 1,8 млн. тон бензіну ў год. У мінулым годзе ў Расію павінна было пайсці 1,8 млн. тон, але ў сакавіку пачаліся перабоі з пастаўкамі, у выніку за год, паводле дадзеных "Аналітыкі таварных рынкаў", паступіла ўсяго 808 тыс. тон бензіну, гэта значыць на 1 млн. менш заяўленых абумоўленых аб`ёмаў.

У студзені—маі 2015 года беларускі бок некалькі разоў спыняў экспарт бензіну ў Расію. У красавіку беларускі віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка тлумачыў гэта занадта нізкім коштам нафтапрадуктаў на расійскім рынку. У адказ у маі кіраўнік расійскага Мінэнерга Аляксандр Новак папярэдзіў беларускіх калег аб верагодным памяншэнні сустрэчных паставак нафты, што прадугледжана дзейным двухбаковым дагаворам пры падзенні паставак бензіну на 10%. Пасля гэтай заявы пастаўкі аднавіліся, але ў мінімальных колькасцях — за май—чэрвень было адгружана 113 тыс. тон.

БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/44/34009
Текущая дата: 26.12.2024