Пра гэта паведамляе прэс-служба ДМК.
Супрацоўнікі Магілёўскай мытні сумесна з супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Бабруйска прадухілілі спробу незаконнага ўвозу алкагольнай прадукцыі з Расіі.
На аўтадарозе Мінск — Гомель каля вёскі Шчаткава Бабруйскага раёна быў спынены аўтамабіль DAF з паўпрычэпам.
У грузавым адсеку транспартнага сродку знаходзілася 2 тысячы бутэлек гарэлкі з акцызнымі маркамі Расійскай Федэрацыі і 500 літраў вадкасці з утрыманнем спірту.
Суправаджальных дакументаў, неабходных для перавозкі такога тавару, вадзіцель аўтамабіля прад`явіць не змог.
Алкагольная прадукцыя агульным аб`ёмам 1,5 тысячы літраў і коштам прыблізна 270 млн. рублёў канфіскаваная. Матэрыялы для прыняцця рашэння накіраваныя ў суд Бабруйскага раёна.
У сакавіку 2015 года гэты ж вадзіцель затрымліваўся за аналагічнае парушэнне — тады ён перавозіў 1.730 літраў медыцынскага антысептычнага раствору з 95-працэнтным утрыманнем спірту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 мая 2015
Мінск, 29 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/46/31156
Текущая дата: 17.11.2024