Аб гэтым 10 верасня паведаміў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі.
Фармат форуму прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння, секцый, якія будуць прысвечаны шляхам рэалізацыі асноўных прынцыпаў і задач прамысловай палітыкі на вопыце Беларусі і Расіі, рэгіянальнай прампалітыкі. Праграмы Саюзнай дзяржавы будуць ацэньвацца як шлях рэалізацыі структурнай прампалітыкі.
Анатоль Русецкі адзначыў, што ў пытаннях прамысловай палітыкі Беларусь, Расія і іншыя краіны ЕАЭС у цэлым найбольш рушылі наперад. Так, у Саюзнай дзяржаве ў бліжэйшы час плануецца прыняць план рэалізацыі структурнай прампалітыкі. Віцэ-спікер нагадаў, што на гэтым тыдні ў Гродне на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета быў падпісаны дакумент, які вызначае асноўныя напрамкі прамысловай палітыкі ў ЕАЭС.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыў, гэтыя дакументы дапаўняюць адзін аднаго і павінны прывесці да таго, каб "мы на нашай агульнай прасторы рэалізавалі задачы, якія былі пастаўлены і пры стварэнні ў тым ліку ЕАЭС, - свабоднае перамяшчэнне тавараў, зняцце бар`ераў, роўны доступ прадпрыемстваў да дзяржаўных закупак".
"Зразумела, што мы абавязаны вырашаць пытанні ўніфікацыі і аднастайнасці падтрымкі нашых вытворцаў, абароны ўнутранага рынку, стварэння новай прадукцыі, якая павінна выпускацца ў аб`ёмах, дастатковых для задаволення патрэбнасцей нашага рынку і рэалізацыі на экспарт", - сказаў Анатоль Русецкі. Важнай тэмай стане таксама гарманізацыя заканадаўства. "Вось гэты комплекс пытанняў, ад праблем, якія існуюць у рэальным сектары эканомікі, да нарматыўнага забеспячэння дзейнасці прадпрыемстваў, мы дастаткова эфектыўна зможам абмеркаваць у Сочы", - рэзюмаваў ён.
10 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
10 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/46/32609
Текущая дата: 26.12.2024