Белорусский портал в Казахстане

Беларусь мае намер да канца года паставіць у Расію 70 тыс. тон сыру



Пра гэта паведаміў 28 жніўня ў Астрахані міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, які прыбыў у расійскі рэгіён з рабочым візітам.

Беларусь мае намер павялічыць у 1,4 разу пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію, у тым ліку са жніўня па снежань на расійскі рынак павінна паступіць прыкладна 70 тыс. тон беларускіх сыроў,

"Нам няма неабходнасці павышаць цэны, нам галоўнае прысутнічаць на расійскім рынку з нашым прадуктам. Запланаваны аб`ём па сырах са жніўня па снежань — прыблізна 70 тыс. тон", — цытуе міністра ИТАР-ТАСС.

Паводле яго слоў, Беларусь ужо пераглядае свой асартымент тавараў і нават гатова перапрафіляваць некаторыя малочныя прадпрыемствы. Акрамя таго, яна гатова паставіць у Расію больш за 1 млн. тон харчовай бульбы, больш за 200 тыс. тон агародніны, больш за 100 тыс. тон мукі, павялічыць на 101% пастаўкі мяса.

Міністр падкрэсліў, што "Беларусь свой удзел на харчовым рынку РФ разглядае як абавязковы".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/47/27342
Текущая дата: 19.05.2024