Белорусский портал в Казахстане

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з юбілеем і ўзнагародзіў яго ордэнам Аляксандра Неўскага



Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 60-годдзем.

У прыватнасці, паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін накіраваў свайму беларускаму калегу віншавальную тэлеграму.

Акрамя гэтага расійскі прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Аляксандра Неўскага.

У ходзе тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэмах расійска-беларускага саюзніцкага ўзаемадзеяння.

"Пытанні знешнепалітычнай каардынацыі абмяркоўваліся з акцэнтам на рэалізацыю вынікаў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны і прадстаўнікамі Еўрасаюза, якая прайшла 26 жніўня ў Мінску. У прыватнасці, падкрэслена важнасць арганізацыі ў беларускай сталіцы кансультацый кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў кіеўскіх улад, рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, АБСЕ і Расіі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскага прэзідэнта.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/47/27389
Текущая дата: 28.05.2024