Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць увядзення агульнай візы для дзвюх краін



Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота 10 верасня ў Ніжнім Ноўгарадзе на II Міжнародным бізнес-саміце.

"Пры высокай ступені інтэграцыі візавая палітыка ў абедзвюх дзяржаў нацыянальная, кожная мае свае візавыя службы і выдае толькі нацыянальную візу, што стварае нязручнасці для бізнесу і для турызму, паколькі вельмі часта турыстычныя маршруты перасякаюць расійска-беларускую граніцу", - адзначыў дзяржсакратар.

Пытанне аб увядзенні агульнай візы ставілася не раз, і абодва бакі займаюцца ім ужо непасрэдна. Рыгор Рапота паведаміў, што правёў наконт гэтага кансультацыі ў МЗС Беларусі і Расіі. "Я лічу, што нейкі аналаг шэнгенскай візы мы паспрабуем стварыць, і цяпер гэта пытанне прапрацоўваецца", - сказаў ён.

10 верасня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/47/27475
Текущая дата: 19.05.2024