Белорусский портал в Казахстане

Помнік народнаму артысту СССР заснавальніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну адкрыюць на яго радзіме ў Екацярынбургу 6 кастрычніка



Аб гэтым паведаміў кіраўнік екацярынбургскага аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі саветнік Віктар Палянін.

Першапачаткова ўрачыстую цырымонію планавалася правесці 29 верасня. Паводле слоў дыпламата, перанос даты звязаны са змяненнямі ў рабочым графіку губернатара Свярдлоўскай вобласці Яўгена Куйвашава, які мае намер асабіста прыняць удзел у адкрыцці помніка Уладзіміру Мулявіну.

Кампазіцыя створана па праекце беларускага скульптара, уладальніка залатога медаля Акадэміі мастацтваў СССР Сяргея Логвіна. Гэта чатырохметровая скульптура артыста ў сцэнічным касцюме і з электрагітарай у руках. Помнік будзе ўстаноўлены ў цэнтры Екацярынбурга на алеі, якая вядзе да білетных кас кінаканцэртнага тэатра "Космас". У 2013 годзе на екацярынбургскай "Плошчы зорак" была закладзена імянная пліта Уладзіміра Мулявіна.

30 верасня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/47/27659
Текущая дата: 19.05.2024